7 мая (субота) а 13-й гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбудзецца сустрэча-майстар-клас з Настассей Глушко, якая займаецца народным строем, вывучэннем галаўных убораў і традыцый іх нашэння.
З Настассей мы пагутарым пра дзявочыя і жаночыя галаўныя ўборы, яна распавядзе і падзеліцца досведам, як рознымі спосабамі навівалі намітку ў розных рэгіёнах Беларусі.
Уваход вольны.