Запрашаем на «Калядную батлейку»!

Музей ткацтва запрашае на музейна-педагагічны занятак «Калядная батлейка»!

Падчас занятка вы даведаецеся, адкуль бярэ свой пачатак традыцыя народнага тэатра батлейкі, дзе і калі паказвалі лялечныя спектаклі, зможаце прыняць удзел у віктарыне і, вядома ж, паглядзець спектакль «Цар Ірад»! Будзе цікава і старым і малым!

Кошт музейна-педагагічнага занятка (група да 25 чалавек):

для дашкольнікаў - 25р.00к.

для школьнікаў - 30р.00к.

для дарослых - 40р.00к.

Час правядзення: 05.01-28.01.2022

Папярэдні запіс па тэлефоне: +375 214 46-30-41

709