Майстар-клас па роспісе сумак-шопераў

Падчас майстар-класа па роспісе сумак-шопераў супрацоўнікі Музея ткацтва паказалі, як зрабіць сумку-шопер з індывідуальным малюнкам у стылі «маляванка». Удзельнікі пазнаёміліся з гісторыяй маляванкі, з агульнымі правіламі пабудовы кветкавай кампазіцыі і асновамі працы з роспісам на тканіне, даведаліся пра тэхнічныя тонкасці і прыёмы тэкстыльнага роспісу.

Удзельнікі мерапрыемства з захапленнем працавалі над стварэннем індывідуальных кветкавых прынтараў для аздаблення свайго вырабу. Кветкавыя матывы нагадалі пра набліжэнне лета… Не менш, чым летняе сонейка, жаночае сэрца сагрэюць модныя абноўкі. Асабліва калі гэта новая сумка-шопер па матывах маляванкі! А модныя сумкі натхняюць…))

892