Віртуальная выстаўка «І жыццё, і мастацтва, і сны — маляваныя дываны ...» (з музейнага збору НПГКМЗ)

Маляваныя дываны — від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, які з'явіўся ў 20-я — 60-я гады мінулага стагоддзя. Ствараліся дываны на саматканым палатне, радзей — цыраце або паперы, і прызначаліся для аздаблення жылля. У асноўным гэта былі намаляваныя на чорным фоне раслінна-арнаментальныя, пазней сюжэтна-тэматычныя кампазіцыі наіўна-рэалістычнага кірунку. У народзе іх ласкава называлі «маляванкамі». Народныя мастакі ў сваіх працах увасаблялі сцэны з паўсядзённага жыцця і фантастычны, і рэальны свет казак і легенд. Дыван выступаў у якасці ахоўнага і добразычлівага выяўленчага знака ў доме, своеасаблівага абярэга.

 

Прадстаўляем вашай увазе віртуальную выстаўку «І жыццё, і мастацтва, і сны — маляваныя дываны...» з музейнага збору Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка. На выставе можна пазнаёміцца з «маляванкамі» 1920—1960 гг., якія бытавалі на тэрыторыі сучаснага Глыбоцкага, Шаркаўшчынскага, Пастаўскага, Браслаўскага раёнаў Віцебскай вобласці.

Асаблівую цікавасць на выставе ўяўляе дыван пэндзля знакамітага беларускага жывапісца, графіка, скульптара, пісьменніка, фалькларыста, этнографа і археолага Язэпа Нарцызавіча Драздовіча (1888—1957), што датуецца 1934 г.

 

901