Адкрыццё выстаўкі «Новае жыццё старых рамёстваў» са збору НПГКМЗ

З 28 студзеня ў Музеі ткацтва будзе працаваць выстаўка «Новае жыццё старых рамёстваў».

Збор прадметаў побыту Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка сапраўды ўнікальны. Сёння ён налічвае звыш 3000 прадметаў, адлюстроўвае побыт беларусаў канца ХІХ - сярэдзіны XХ стагоддзя.

Упершыню ў рамках асобнай выстаўкі «Новае жыццё старых рамёстваў» будуць прадэманстраваны як прадметы з калекцыі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, створаныя рамеснікамі пачатку ХХ ст., так і работы сучасных майстроў.

Разнастайныя па сваім складзе прадметы, паказаныя на выстаўцы, выяўляюць непаўторнае аблічча рэгіёна Паазер'я, распавядаюць пра традыцыі рамесніцтва, якія захаваліся на працягу стагоддзяў, пра гісторыю такіх рамёстваў, як ткацтва, ганчарства, дрэваапрацоўка, ласкутнае шыццё, валенне, вязанне, знаёмяць з прадметамі побыту і традыцыйным касцюмам Полаччыны.

Гэтая публікацыя была падрыхтавана пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Яе змест з'яўляецца выключнай адказнасцю Навукова-даследчай і асветніцкай установы культуры «Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік» і не з'яўляецца адлюстраваннем афіцыйнай пазіцыі Еўрапейскага Саюза. #latvialithuaniabelarus#lvltby

854