КАЛЯДНАЯ ВЕЧАРЫНА

26 снежня а 11-й і 14.00 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я запрашае на Калядную сустрэчу!

Дарагія сябры, запрашаем дзяцей і бацькоў прыняць удзел у нашым мерапрыемстве. Адчуць атмасферу свята дапаможа чароўная «скрынка» з лялькамі — батлейка. Вы ўбачыце калісьці вельмі вядомую на Беларусі калядную пастаноўку спектакля «Цар Ірад», сюжэт якога складае легенда пра нараджэнне Ісуса і падзеі, што адбыліся ў тыя далёкія часы.
А яшчэ ўсіх чакае смачны калядны майстар-клас! Гаворка ідзе пра пернікі. Наш майстар дапаможа вам разабрацца ва ўсіх тонкасцях пернікавага рамяства і атрымаць салодкія ўражанні. У роспісе імбірных пернікаў спалучаецца радасць ад цудоўнай цацкі, зробленай сваімі рукамі, і незвычайных ласункаў, чый смак правераны часам. Вы зможаце іх пакінуць сабе на памяць ці зрабіць падарунак родным або сябрам :)
Абяцаем, што цікава будзе усім — і дарослым, і дзецям!
Уваход: 15 руб.
Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная. Папярэдні запіс па тэлефоне 46-30-41.

966