Майстар-клас "Ткацтва з траў"

Адкрыйце для сябе арыгінальнае рамяство – ткацтва з траў.
Рэчы, зробленыя сваімі рукамі, валодаюць нейкай патаемнай гаючай сілай і пазітыўнай энергетыкай. У ліку іх станоўчых вартасцей, несумненна, экалагічнасць, лёгкасць, трываласць і практычнасць. Пры беражлівых адносінах прадметы з травы не губляюць сваіх уласцівасцей дастаткова доўга.
Плеценыя рэчы і работа над імі прыносяць заспакоенасць і добры настрой. Гэта выдатны сродак абстрагавацца ад хатніх клопатаў і працоўных будняў, прывесці ў парадак думкі і знайсці гармонію з прыродай. А ўсяго толькі і трэба, што пучок травы, жаданне і майстар, які дапаможа і падкажа.

1203