Музейна-педагагічныя заняткі

У мінулую суботу ў Музеі ткацтва прайшлі музейна-педагагічныя заняткі "Сакрэты беларускага пояса". Заняткі наведалі вучні першых класаў СШ №16 г. Полацка, каб пазнаёміцца з элементам традыцыйнага касцюма – поясам. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся, як яго насілі, як выкарыстоўвалі, і як выраблялі яго больш за сто год таму. А на прыканцы занятка дзеці сваімі рукамі зрабілі віты пояс!

881