Прайшлі заняткі "Сакрэты беларускага пояса"

У музеі ткацтва прайшлі музейныя заняткі "Сакрэты беларускага пояса" для вучняў школ г. Полацка. Пояс - гэта і абярэг, і частка адзення, які суправаджаў чалавека ўсё яго жыццё. Падчас заняткаў вучні змаглі даведацца як выкарыстоўваюць пояс у беларускіх звычаях і абрадах, а таксама пазнаёміцца з асноўнымі тэхнікамі вырабу паясоў.

319