Музейна-педагагічны занятак "Сакрэты беларускага пояса" у Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я

У Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я у межах праекта "Традыцыі нацыянальнай культуры" праходзілі заняткі, прысвечаныя загадкавай дэталі традыцыйнага беларускага строю - поясу. А ў чым яго загадкавасць, даведаліся вучні 1 класа СШ №10 г. Полацка. Пояс - гэта і абярэг, і частка адзення, ён суправаджаў чалавека ўсё яго жыццё - ад нараджэння і да смерці. Дзеці даведаліся пра тэхнікі стварэння пояса, самі зрабілі віты пояс і паспрабавалі навучыцца тэхніцы плеценага пояса.Таксама было цікавым, як жа правільна насіць пояс.
Сёння пояс не з’яўляецца неабходнай часткай адзення, але вельмі хочацца, каб ён заўсёды прысутнічаў у нашых думках, каб засцерагаць ад благога і надаваць сілы.

659