Паважаныя жыхары і госці горада!
Выстаўка "ГРАНІ", на якой прадстаўлены пано, выкананыя ў тэхніцы лапікавага шыцця, працягвае сваю дзейнаць па 30 верасня. Выстаўка дапоўнілася новымі работамі цудоўных майстрыц клуба лапікавага шыцця "Рошва" Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка. Шчыра запрашаем усіх убачыць прыгажосць чароўных рознакаляровых твораў мастацтва.