Новости

Выстаўка "Па тканаму мору плыве карабель..."

Па тканаму мору плыве карабель...

Па тканаму мору жалезны карабель плыве,
Мора пад ім шуміць, услед высыхае.
Сам жа карабель тады кранецца,
Як да сцяны прыпрэцца.

(Прас)


У музеі клікалі вясну

Сонечнае зацьменне не перашкодзіла, а, магчыма, нават і паспрыяла, цудоўнаму надвор’ю ў мінулую пятніцу. Як жа ж не скарыстаць такі сонечны дзень і не выйсці на вуліцу, не падыхаць цёплым паветрам...Можна нават завітаць у музей і апынуцца на традыцыйным народным свяце “Гуканне вясны”!

Вось ужо не адзін год у Музеі ткацтва праводзіцца гэта веснавое свята. Як і заўсёды, песнямі, гульнямі, карагодамі госці музея і ў гэты раз заклікалі прыроду да абуджэння ад зімовага сну, паспрабавалі наблізіць надыход доўгачаканай вясны.


Заклічам вясну разам!

Гуканне вясны ў Музеі ткацтва ў Полацку

Музей і фальклорны гурт “Варган” запрашаюць на свята “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 15.00 да 16.30.


ПРОГРАММА XXVIII Международного фестиваля старинной и современной камерной музыки в Полоцке



XXVIII МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ СТАРИННОЙ И СОВРЕМЕННОЙ КАМЕРНОЙ МУЗЫКИ
22 марта — 28 апреля 2015 г.


22 марта
воскресенье
15:00
ОТКРЫТИЕ ФЕСТИВАЛЯ
Камерный хор «NOTABENE» (Германия)
Камерный оркестр «ЕВРОПА-ЦЕНТР» (Беларусь)
Дирижёр — Кристоф ХАУЗЕР (Германия)

Дзень усіх закаханых у Музеі ткацтва

Мінулая субота ў Музеі была прасякнута вялікім сардэчным пачуццём – каханнем. Улюбёныя пары ў гэты дзень змаглі даведацца аб любоўных прыкметах, дзявочых варожбах, вясельнай абраднасці, што звязаны з прыладамі працы і прадметамі побыту, якімі карысталі ў штодзённым жыцці нашыя продкі.

Чулася шмат пяшчотных і шчырых словаў, музей свяціўся яскравымі ўсмешкамі закаханых. А кожная пара, што наведала музей 14 лютага, атрымала невялічкі, але такі незвычайны падарунак.


Адбыўся майстар-клас

Пэчворк ці мілагучна па-беларуску – лапікавае шыццё – на сёняшні дзень з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных і ўлюбёных відаў рукадзелля людзей ва ўсім свеце! Нездарма і ў Полацку на базе Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур працуе Народны клуб лапікавага шыцця “Рошва” пад кіраўніцтвам таленавітай майстрыхі і цудоўнага чалавека Ярмух Ніны Іосіфаўны.


Да Дня ўсіх закаханых


Запрашаем усіх закаханых да нас 14 лютага.

Наведайце музей! Палюбуйцеся рэчамі, якія зроблены пяшчотнымі рукамі вашых бабуляў для сваіх родных і каханых. Правядзіце разам гэты дзень. Будзьце бліжэй адзін да аднаго!


Запрашаем на майстар-клас

5 лютага ў 13.30 Музей ткацтва запрашае ўсіх жадаючых наведаць майстар-клас па лапікаваму шыццю ў рамках выставы "Гульні з уяўленнем". Майстар-клас будзе праводзіць кіраўнік Народнага клуба "Рошва" Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка Ярмух Н.І.


«Входной билет для семейного посещения» - новая услуга Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

С 1 февраля 2015 г. в музее-заповеднике вводится новая услуга - «Входной билет для семейного посещения» - уникальная возможность познакомиться с музеем и его экспозициями всей семье по приемлемой цене!


Адбылося мерапрыемства "З кім век векаваць?"

Варажба – рэч даволі спакуслівая! Каму з маладых не хацелася б зазірнуць у будучыню, даведацца пра свайго суджанага, сямейны лёс?


Выстаўка "Гульні з уяўленнем"

У Музеі ткацтва з 17 студзеня па 17 лютага будзе працаваць выстаўка пано ў тэхніцы лапікавага шыцця "Гульні з уяўленнем".


"З кім век векаваць?"

Удзельнікі гурта архаічных спеваў Княжыч

Музей ткацтва і народны гурт архаічных спеваў “Княжыч” запрашае ўсіх незамужніх дзяўчат і, увогуле, усіх тых, хто жадае вызначыць свой лёс у наступіўшым годзе да калядных варожбаў, што адбудуцца 17 студзеня а 16-й гадзіне.


У музеі адбылося свята “Ехала Каляда з Полацку...”

Зіма – час пераўтварэння, асэнсавання і пачатак новага. Як неупарадкаванае валакно зімой ператвараецца ў нітку – якая сімвалізуе ўпарадкаваны пачатак, такім жа чынам і ў прыродзе наступае час зменаў і абнаўленняў.Так, пасля 22 снежня – дня зімовага сонцастаяння, пасля якога дзень пачынае паступова павялічвацца, нашы продкі адзначалі старажытнае свята Каляды. 25 снежня на Раство Хрыстова было прынята пасціцца да вечара, за стол садзіліся пасля з’яўлення на небе першай зорачкі. Нашы продкі рабілі багатую сямейную вячэру з каляднай куццёй і рознымі прысмакамі.


IX краеведческие чтения «Наследие Полоцкой земли»

4 декабря 2014 г. уже в девятый раз прошёл первый этап ставших уже традиционными Полоцких краеведческих чтений «Наследие Полоцкой земли». В этом году на суд жюри было вынесено почти 30 исследовательских работ учащихся школ Полоцка и Новополоцка, а также Полоцкого района, подготовленных под руководством как опытных, так и начинающих педагогов. Чтения проходили на базе сш №16 г. Полоцка в тёплых и уютных классах. Организаторы чтений все выступления разделили на 3 секции, работу в которых возглавили сотрудники музея-заповедника.


С 1 января 2015 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях НПИКМЗ



ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2015 ГОДА


ВХОДНАЯ ПЛАТА В МУЗЕИ НПИКМЗ

Музей истории архитектуры Софийского собора
льготный - 20 000 руб.
полный - 30 000 руб.

Музей белорусского книгопечатания
льготный - 15 000 руб.
полный - 20 000 руб.

Художественная галерея
льготный - 20 000 руб.
полный - 40 000 руб.

Детский музей
Краеведческий музей
Музей традиционного ручного ткачества Поозерья
Природно-экологический музей
Музей боевой славы

льготный - 8 000 руб.
полный - 15 000 руб.


Тэматычная анімацыя беларускага народнага свята Каляды

Тэматычная анімацыя беларускага народнага свята Каляды.

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я і фальклорны гурт “Варган”

запрашаюць усіх жадаючых на тэматычную анімацыю.


"Ехала Каляда з Полацку..."


"Ехала Каляда з Полацку..."



Усім, усім, усім! І старым, і малым!

У Полацк прыязджае Каляда! Прыязджае не адна, а з песнямі, гульнямі ды забавамі. Музей ткацтва шчыра запрашае на сустрэчу са святам! Мерапрыемства адбудзецца 23 снежня а 14-ай гадзіне.


Адбыўся майстар-клас "А нітачка цуд стварае..."

А ці хлапечая гэта справа, ствараць з дапамогай нітак і лазы сапраўдныя творы мастацтва?

19 кастрычніка на майстар-клас "А нітачка цуд стварае..." у рамках Клуба выхаднога дня ў музей завіталі хлопчыкі, якія не хваляваліся паспрабаваць свае здольнасці. На майстар-класе дарослыя разам з дзецьмі рабілі цудоўныя кампазіцыі-абярэгі, якія безумоўна прынясуць поспех і пазітыўны настрой свайму ўладальніку!


"А нітачка цуд стварае..."

У рамках Клуба выхаднога дня 19 кастрычніка а 12-ай гадзіне Музей ткацтва запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці “А нітачка цуд стварае...”, прымеркаваны да святочнага Пакроўскага тыдня. Майстар-клас будзе праводзіць майстрыца з в. Захарнічы Полацкага раёна Пугачова Святлана Іванаўна.


Знаёмства з працай музейшчыкаў з Польшчы

7-8 кастрычніка на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў рамках міжнароднага праекта "Актыўны музей" праходзіў семінар пад назвай "Разбуди музей. Интерактивно-образовательные проекты в музейной среде: от идеи до реализации". Заняткі для музейных супрацоўнікаў праводзілі Агата Петшык-Славінска, якая працуе ў музеі “Каралеўскія Лазенкі” ў Варшаве і Ганна Жукоўска з "Этнографической мастерской имени Витольда Дыновского".


“А наш дуб расце – шчасце нясе!”

Павага, ахова і духоўная сувязь са светам прыроды з’яўляюцца адной з выразных рыс беларускага светаўспрымання.

З даўніх часоў нашыя продкі ўшаноўвалі святыя крыніцы, рэкі, камяні, дрэвы... Адным з найбольш шанаваных дрэваў у беларусаў з’яўляўся дуб, які нашыя продкі параўноўвалі з Дрэвам жыцця.


Нацыянальны Полацкі музей-запаведнік прыняў удзел у другім Нацыянальным форуме "Музеі Беларусі"
26-27 верасня 2014 года ў горадзе Гомель прайшоў другі Нацыянальны форум «Музеі Беларусі» «Музей і грамадства: ад камунікацыі да ўзаемадзеяння».

Программа XIX Международного фестиваля органной музыки "Званы Сафіі"



XIX МЕЖДУНАРОДНЫЙ ФЕСТИВАЛЬ ОРГАННОЙ МУЗЫКИ
«ЗВАНЫ САФІІ»

12 октября-23 ноября 2014 г.