Новости

Святое вялічка – з чырвоным яічкам.

Святое вялічка – з чырвоным яічкам.
Вялікдзень на Полаччыне
Вялікдзень у праваслаўных -
Гэта свята ўсіх свят -
Святой радасці, пачуццяў,
Урачыстасці парад.
Гэта свята – свята года,
Дзень ажыўшае прыроды,
Дзень, што з сонцам заручоны.

Красавік бярэ сваю назву ад стану прыроды. Менавіта ў красавіку часцей за ўсё адзначаецца галоўнае веснавое свята – Вялікдзень, карані якога вядуць у глыбокую старажытнасць. У старажытных славянаў першапачаткова так называлася веснавое свята ў гонар сонца, абуджэння прыроды і надыходу "вялікіх дзён" палявых работ. Адсюль і назва.


С Международным Женским днем!

Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага
музея-запаведніка віншуюць Жанчын са Святам Вясны!

Жадаюць здароўя, дабрабыту, поспехаў, удачы і цёплага сонечнага настрою!


В продаже появился единый музейный билет Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Единый музейный билет, презентация которого состоялась в мае 2009 г., является удобным и выгодным приобретением для тех,

- кто любит древний Полоцк, хочет соприкоснуться с его историей и культурой;
- кто гордится своим городом, часто принимает гостей и желает познакомить их с уникальными музейными экспозициями Полоцка.

Единый музейный билет даёт право на 11 посещений музеев Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника (названия музеев перечислены на оборотной стороне билета) в течении полугода со времени приобретения билета.


У музеі пачаўся рамонт!

У музеі традыцыйнага ткацтва Паазер'я пачаўся рамонт першай залы!
Шаноўныя наведвальнікі, прыносім вам свае прабачэнні.
Але для вас працуюць другая і трэцяя залы музея дзе можна пазнаёміцца з відамі, тэхнікай і характэрнымі асаблівасцямі ткацтва Паазер'я, убачыць традыцыйнае жаночае адзенне канца ХІХ-пачатку ХХ ст.(Лепельскі строй), паясы, ручнікі Полаччыны з іх арнаментыкай і іншыя непаўторныя тканыя рэчы.
Каля нашага Дрэва Сусвету Вы можаце загадаць сваё самае патаемнае жаданне!
Гасцінна запрашаем!

Кошт білетаў поўны – 1650 руб.
Льготны – 850 руб.


Гісторыка-культурны клуб «Княжыч» адсвяткаваў свае 14-я ўгодкі. Полацк

Свой сёлетні дзень народзінаў гісторыка-культурны клуб і адначасова гурт архаічных спеваў вырашыў адзначыць у сценах Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я.

Месца было выбрана невыпадкова. Княжычане апошні год актыўна займаліся новым для сябе напрамкам: беларускімі традыцыйнымі рамёствамі (вышыўка, ткацтва паясоў, крой кашуль). Вынікі працы сяброў клуба госці маглі пабачыць на свяце.

Чалавек углядаецца ў начное неба...


Адкрыццё выставы «Вяселле: традыцыі і сучаснасць». Полацк

14 кастрычніка ў Музее традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбылося адкрыццё выставы «Вяселле: традыцыі і сучаснасць» .


Прэзентацыя кнігі Веры Іванаўны Селівончык «Ткацтва на дошчачках». Полацк

У музее традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбылася прэзентацыя кнігі Веры Іванаўны Селівончык «Ткацтва на дошчачках» з серыі «Майстроўня» .

На пачатку XX стагоддзя адзін з даследчыкаў побыту беларусаў запісаў: «Пояс, як відаць, складае неабходную прыналежнасць якога б там ні было гарнітура. Уважлівы мужчына без пояса не пераступіць парога сваёй хаты і не з’явіцца на вуліцы, а жанчыны носяць на поясе свой андарак, спадніцу і хвартух» .


Шредер Черри посетил Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник

Отдел информации, культуры и образования посольства США в РБ и Белорусское отделение Международного Совета Музеев в рамках программы сотрудничества и обмена опытом осуществили визит г-на Шредера Черри, советника директора Института музейных и библиотечных услуг (Institute of Museum and Library Services, USA) в Беларусь.

Г-н Шредер Черри работает в сфере музейного дела более тридцати лет. Он имеет степень доктора педагогических наук в области музейного образования, степень магистра в сфере преподавания музейного дела и степень бакалавра в области изобразительных искусств.


Акцыя «Стары бабулін куфэрак». Полацк

На дне гэтага куфэрка — вышываныя ручнікі, тканыя дываны, паясы… Яны — як напамін аб той народнай культуры, аб тых традыцыях, якімі жылі нашы бабулі і прабабулі. Многія з іх былі сапраўдныя майстрыхі, самаробныя рэчы якіх з’яўляліся здабыткам народнага мастацтва. І іх майстэрства, як неад’емная частка жыцця, перадавалася з пакалення ў пакаленне.

Музей ткацтва распачынае акцыю «Стары бабулін куфэрак» . Музeй прымае ў дар ад прыватных асоб, устаноў і арганізацый ручнікі, посцілкі, абрусы, дываны ды іншыя прадметы этнаграфіі.


Супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка здзейснілі невялікае падарожжа

30 чэрвеня 2009 года супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка здзейснілі невялікае падарожжа. Шлях наш ляжаў у Віцебск, дзе ў Мастацкім музеі адкрылася выстава карцін Ю.М. Пэна, прымеркаваная да 155-годдзя з дня нараджэння мастака. На дадзены момант музей валодае калекцыяй з 183 работ вядомага жывапісца і педагога, які больш за палову жыцця аддаў менавіта Віцебску. Творы, прадстаўленыя на выставе, былі нядаўна адрэстаўраваны, і зараз імі зноў могуць любавацца наведвальнікі музея.


«Ой, рана-рана на Йвана...» (фальклорнае свята ў Музее ткацтва). Полацк

4 ліпеня 2009 года ў Музее ткацтва Паазер'я адбылося фальклорнае свята «Ой, рана-рана на Йвана...» . У музей завіталі выхаванцы Полацкага сацыяльнага прытулку.

Навуковыя супрацоўнікі Дамаскіна Вольга Фёдараўна і Пракоф'ева Юлія Сяргееўна распявалі дзецям, як святкавалі купалле нашы продкі. На музейным падворку гасцей чакалі ўдзельнікі народнага гурта архаічных спеваў «Княжыч». Усе разам завялі купальскі карагод. Дзеці з задавальненнем гулялі ў «Гарлачыкі», «Явар», «Цяцерку», танчылі «Таўкачыкі», а напрыканцы імпрэзы шукалі папараць-кветку.


Полоцк отгулял «Ночь музеев»

Празднование проходило 16 мая. В 17:00 музыкальным представлением «Ожившие экспонаты» открыл программу Детский музей. К 19:00 улицы города заполнились людьми, гуляющими от музея к музею. Желающих познакомиться с экспозицией музеев было так много, что у дверей выстраивались очереди.


«Ноч музеяў». Музей ткацтва Паазер'я

Толькі 16 мая 2009 года ў Музее ткацтва Паазер'я для Вас мы заўём арку шчасця, можна будзе набыць незвычайныя сувеніры: лялькі-абярэгі на здароўе ды на каханне, вы зможаце паўдзельнічаць у майстар-класе па саломапляценню «Таямнічы свет саломкі» , а таксама ў фальклорным свяце «Мы заўём вянкі ды на ўсе святкі» .

Запрашаем у Музей ткацтва Паазер'я!

Не забудзьце прыхапіць з сабою фотапарат :)

Тэлефон: 8(0214)42-30-41


16 мая ВПЕРВЫЕ в Полоцке пройдёт акция Ночь музеев

Впервые акция «Ночь музеев» была организована и проведена 14 мая 2005 года по инициативе Министерства культуры и коммуникации Франции.

Акция поддерживается Международным Советом музеев (ICOM) и проводится под патронажем Совета Европы.

Беларусь — участник международной акции с 2007 года.

В 2009 году в проекте «Ночь музеев» примут участие более 40 стран.

 

Основные мероприятия акции «Ночь музеев»

 


Выпушчаны «Матэрыялы гісторыка-краязнаўчай канферэнцыі: (да 80-годдзя Полацкага краязнаўчага музея)»

22–23 лістапада 2006 года ў горадзе Полацку адбылася гісторыка-краязнаўчая канферэнцыя, прысвечаная 80-годдзю Полацкага краязнаўчага музея. На канферэнцыю былі запрошаны і выступілі з дакладамі вядомыя краязнаўцы сённяшняй Віцебшчыны, спецыялісты ў галіне гісторыі, мастацтвазнаўства, навукоўцы, супрацоўнікі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, а таксама настаўнікі школ. Тэматыка канферэнцыі ахоплівала разнастайны спектр пытанняў гісторыі і культуры Полаччыны і Беларусі.

 


Вышел в свет сборник «Материалы научно-практической конференции: по результатам научно-практической работы в 2008 г.»

Уже 20 лет подряд Национальный Полоцкий историко-культурный музей-заповедник ежегодно проводит конференции по результатам научно-практической работы. В состав заповедника входят 11 разнопрофильных музеев, в каждом из которых ведётся своя научная работа. Таким образом, на конференции звучат доклады весьма разнообразной тематики, интересной как для профессиональных историков так и для любителей истории.

 


Выйшаў у свет зборнік «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі»

У зборніку апублікаваны даклады V Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Гісторыя і археалогія Полацка і Полацкай зямлі», якая праходзіла 24–25 кастрычніка 2007 г. на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.

У дакладах удзельнікаў знайшлі адлюстраванне разнастайныя праблемы гісторыі, археалогіі і інфарматыкі Полацкай зямлі і сумежных тэрыторый ад старажытнасці да нашых дзён.