Новости

Музей для самых маленькіх

На мінулых выхадных прайшлі музейныя заняткі для самых маленькіх нашых наведвальнікаў, якія толькі пачынаюць спасцігаць музейную прастору. Для дзетак і іх бацькоў былі падрыхтаваны спецыяльныя музейныя заняткі «Жывёлы ў казках і паданнях» на аснове выстаўкі «Жывёльны свет у традыцыйнай культуры беларусаў». Маленькія наведвальнікі пазнаёміліся з чароўным светам жывёл і птушак, якія здаўна суправаджалі нашых продкаў.


Прайшлі музейныя заняткі "Калядная батлейка"

Падчас зімовых святаў у музеі ткацтва праходзілі музейныя заняткі "Калядная батлейка" для вучняў школ г. Полацка. На занятках вучні даведаліся пра старажытнае беларускае свята Каляды, убачылі батлеечны спектакль "Цар Ірад".


Майстар-клас "Жывёльны свет у выцінанцы"

Сябры! 20 студзеня ў 11.00 Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае Вас на майстар-клас "Жывёльны свет у выцінанцы".

З танюткай чырвонай i сіняй паперы
Дзiвосныя ўзоры на вокны i дзверы.
I cвецяцца ўзімку, і свецяцца ўранку
На сценах, як сонечны сон, выцiнанкi.

Iх пальчыкi тонкія гладзяць пяшчотна,
I кожная з iх – як заснуўшая нота.
Здаецца – дыхнi – i цiхмяная казка
Агорне шчымліваю крохкаю ласкай.
Л. Забалоцкая

Усе матэрыялы: нажніцы, папера, алоўкі і добры настрой – мы забяспечым!

УВАХОД: поўны – 3 руб.
ільготны – 1.5 руб.


Адгучала свята "Ехала Каляда з Полацку!"

6 студзеня ў нашым музеі было шмат дарагіх гасцей. Як здаўна святкуюць Каляды на Беларусі, якія існуюць прыкметы і звычаі, якія традыцыйныя стравы павінны быць на святочным стале і шмат іншага мы расказалі тым, хто завітаў да нас у гэты дзень. А якія Каляды без святочнага абыходу хат? Калядоўшчыкі з гурта "Варган" прынеслі радасць і дабрабыт у нашу хату. Усім запомніліся вясёлыя скокі і танцы з казой, акторскае майстэрства мядзведзя і таямнічая варажба цыганкі.


График работы музеев г. Полоцка 6-8 января 2018 года

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем Ваше внимание на график работы музеев г. Полоцка 6-8 января 2018 года.

6 января 2018 года (суббота) музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника работают с 10:00 до 16:00.

7 января 2018 года (воскресенье) работают только Музей белорусского книгопечатания, Музей-библиотека Симеона Полоцкого и Софийский собор. Время работы: с 10:00 до 15:00.


График работы музеев г. Полоцка 31 декабря и 1 января

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем ваше внимание на то, что 1 января 2018 года (понедельник), музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают!

31 декабря 2017 г. музеи работают до 16:00.

Администрация


Прайшлі заняткі "Сакрэты беларускага пояса"

У музеі ткацтва прайшлі музейныя заняткі "Сакрэты беларускага пояса" для вучняў школ г. Полацка. Пояс - гэта і абярэг, і частка адзення, які суправаджаў чалавека ўсё яго жыццё. Падчас заняткаў вучні змаглі даведацца як выкарыстоўваюць пояс у беларускіх звычаях і абрадах, а таксама пазнаёміцца з асноўнымі тэхнікамі вырабу паясоў.


С 1 января 2018 г. изменяется стоимость обслуживания в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника

Обращаем внимание, что с 1 января 2018 года произойдут изменения цен на услуги, оказываемые в музеях Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника.


ЦЕНЫ С 1 ЯНВАРЯ 2018 г.


Прайшлі музейныя заняткі “Полацкі рынак у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”

Дзе і як у Полацку больш за сто год таму адбываўся гандаль? Дзе просты селянін мог прадаць рамесныя вырабы?

На гэтыя і многія іншыя пытанні паспрабавалі адказаць вучні 3-х класаў школ г. Полацка падчас наведвання музейна-педагагічных заняткаў па тэме “Полацкі рынак у канцы ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя”, што праходзілі ў музеі ў лістападзе.


6-7 ноября музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают

Уважаемые полочане и гости нашего города!

Обращаем ваше внимание на то, что 6-7 ноября (понедельник-вторник), музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника не работают!

Администрация


Свята ўраджаю "БАГАЧ"

Упершыню Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я сумесна з фальклорным гуртом “Варган” зладзілі старажытны абрад ушанавання ўраджаю “БАГАЧ”! Дзякуй усім, хто завітаў да нас у музей!


У музеі ткацтва прайшоў майстар-клас па ткацтву габелена з траў

Калі ідзеш па лузе, хочацца знесці з сабой водар кветак і духмяных траў. Можна сабраць з іх букет, а можна саткаць у габелен, які зімовым вечарам будзе нагадваць пра летні адпачынак. З глыбокай старажытнасці да нас прыйшла традыцыя ткаць цыноўкі з раслін.


У Музеі ткацтва Паазер’я прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя дню ведаў.

1 верасня – гэта апошні вольны дзень, калі заняткі яшчэ не пачаліся, а навучэнцы ўжо збіраюцца разам. У гэты цёплы дзень пачатку восені супрацоўнікі музея сумесна з навучэнцамі Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа зладзілі літаратурна-музычны праект “Асветніка зямлі беларускай праслаўляючы”.

Мерапрыемства пачалося на панадворку музея з канцэртнай праграмы “ART-гадзіна” з песнямі і танцамі, з жартамі і прымаўкамі. Затым навучэнцы адправіліся на праграму “Фабрыка паэтычных зорак”, дзе прагучалі творы маладых аўтараў – навучэнцаў каледжа.


Святочны роспіс торбачак!

Музей ткацтва запрашае Вас стварыць святочную торбачку са стылізаваным знакам Францыска Скарыны,на якім выяўлены прамяністае сонца з прытуленым маладзіком.

Папярэдні запіс па тэлефоне: 42-30-41

Кошт – 5 рублёў.

P.S. Торба для роспісу, фарба і пэндзлі прадастаўляюцца музеем.


Запрашаем на майстар-клас “Ткацтва з раслін”

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае ў суботу 9 верасня а 15 гадзіне на майстар-клас “Ткацтва з раслін”. Падчас майстар-класа вы зможаце навучыцца ткаць міні-габелен з выкарыстаннем разнастайных раслін, які абавязкова стане асаблівым упрыгажэннем вашага інтэр’еру альбо добрым падарункам для вашых родных.

P.S. Матэрыялы для ткацтва прадастаўляюцца музеем, але вітаецца наяўнасць асабістых пацерак, гузікаў і іншых аздабленняў.

Кошт – 2 руб.
Максімальная колькасць удзельнікаў – 20 чалавек.


500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў музеях Полацка

2-3 верасня 2017 г. у Полацку – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Маленький школьный музей – хранитель ушедшей истории…

В этом году исполнилось 155 лет уникальной УО «Бобыничская детский сад - средняя школа», где дети с первого класса изучали все предметы на белорусском языке. Сельская школа - это культурный центр, вокруг которого сосредоточилась общественная жизнь односельчан.


Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі» адбудзецца другі раз!

ЗАПРАШАЕМ 5 жніўня (сб) а 16-й гадзіне на МАЙСТАР-КЛАС «ГІСТОРЫЯ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ»!
У мінулую суботу ў музеі адбыўся майстар-клас "Гісторыя драўлянай лыжкі".
Дзеці і дарослыя даведаліся, што лыжка не такі ўжо просты інструмент, а ўнікальны прадмет, пры дапамозе якога можна з'есці кашу, граць музыку,і нават даведацца пра будучыню сваёй сям'і! Цудоўным падарункам для гасцей стала зробленая сваімі рукамі лялька з лыжкі.
Чакаем вас у гэтую суботу пры любым надвор'і!
Кошт – 3 руб.
Колькасць месцаў абмежаваная.


Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі»

Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў. Паўсядзённы быт і працоўныя будні беларускага селяніна былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі. З дрэва можна было зрабіць усё што заўгодна – ад хаты ад лыжкі.
Сёння лыжка – гэта звычайны сталовы прадмет, які мы выкарыстоўваем для ежы. А чым з’яўлялася лыжка для нашых продкаў? Ці можа лыжка стаць лялькай?


Заквітнеў лён!

На музейным панадворку заквітнеў лён!