Концерты

"Ехала Каляда з Полацку..."
14.01.2017 15:00

«Ехала Каляда з Полацку...»

14 студзеня 2016 г. а 15.00 Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Емяльянчык В.А. шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам!

Каляды ў музеі сталі ўжо сапраўднай шматгадовай традыцыяй! Кожны год мы запрашаем Вас, дарагія сябры, прыняць удзел у нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку...".

Прэзентацыя "Калядная батлейка"
22.12.2016 16:00

Напярэдадні Калядаў Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я праводзіць прэзентацыю лялечнага тэатра "Батлейка". Пад час мерапрыемства вы даведаецеся, адкуль пайшла батлейка, дзе яе паказвалі, прыміце ўдзел у віктарыне, пазнаёміцеся з майстрам, батлеечнікам Андрэем Рэцікавым, і, канешне, паглядзіце спектакль "Цар Ірад". Запрашаем вас 22 снежня (чацвер) а 16 гадзіне.Уваход вольны.

Монаспектакль Івана Кірчука "Дарожка мая..."
17.12.2016 16:00

Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая...», Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, г. Полацк, 2016

Заклічам вясну разам!
26.03.2016 13:00

Спеўная вечарына "Мелодыка мовы"
20.02.2016 15:00
20.02.2016 16:30

Святочная імпрэза "Батлейка-батлея - чароўная дзея!"
05.01.2016 15:00

5 студзеня а 15-й гадзіне
музей шчыра запрашае на святочную імпрэзу “Батлейка-батлея – чароўная дзея!”.


У праграме:

Ехала Каляда з Полацку...
26.12.2015 14:00
26.12.2015 16:00

Сыпануў снежань
З прыполу снегу свежага.
Прыцярусіў ляды.
На ганку — Каляды.

В. Лукша. Урывак з верша «Батлейка»

Можа са снегам нам трошкі і прыйдзецца пачакаць, аднак Каляды ўжо не за гарамі!

Зірнем на неба вачыма нашых продкаў
05.12.2015 14:00

Цімафей Авілін. Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія

5 снежня а 14-й гадзіне музей шчыра запрашае на прэзентацыю кнігі Цімафея Авіліна “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія”.

Майстар-клас, прымеркаваны да Вялікадня
10.04.2015 17:00
10.04.2015 18:30

Майстар-клас, прымеркаваны да Вялікадня ў Музеі ткацтва

Музей ткацтва шчыра запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас, прымеркаваны да свята Вялікадня! Майстар-клас адбудзецца 10 красавіка а 17-й гадзіне.

Заклічам вясну разам!
20.03.2015 15:00
20.03.2015 16:30

Гуканне вясны ў Музеі ткацтва ў Полацку

Музей і фальклорны гурт “Варган” запрашаюць на свята “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 20 сакавіка з 15.00 да 16.30.

Майстар-клас па лапікаваму шыццю
05.02.2015 13:30
05.02.2015 14:30

Музей ткацтва запрашае ўсіх жадаючых наведаць майстар-клас па лапікаваму шыццю ў рамках выставы "Гульні з уяўленнем". Майстар-клас будзе праводзіць кіраўнік Народнага клуба "Рошва" Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка Ярмух Н.І.

"З кім век векаваць?"
17.01.2015 16:00
17.01.2015 18:00

Удзельнікі гурта архаічных спеваў Княжыч

Музей ткацтва і народны гурт архаічных спеваў “Княжыч” запрашае ўсіх незамужніх дзяўчат і, увогуле, усіх тых, хто жадае вызначыць свой лёс у наступіўшым годзе да калядных варожбаў, што адбудуцца 17 студзеня а 16-й гадзіне.

"Ехала Каляда з Полацку..."
23.12.2014 14:00
23.12.2014 16:00

Усім, усім, усім! І старым, і малым!

У Полацк прыязджае Каляда! Прыязджае не адна, а з песнямі, гульнямі ды забавамі. Музей ткацтва шчыра запрашае на сустрэчу са святам! Мерапрыемства адбудзецца 23 снежня а 14-ай гадзіне.

"А нітачка цуд стварае..."
19.10.2014 12:00
19.10.2014 14:00

У рамках Клуба выхаднога дня 19 кастрычніка а 12-ай гадзіне Музей ткацтва запрашае ўсіх жадаючых на майстар-клас па дэкаратыўна-прыкладной творчасці “А нітачка цуд стварае...”, прымеркаваны да святочнага Пакроўскага тыдня. Майстар-клас будзе праводзіць майстрыца з в. Захарнічы Полацкага раёна Пугачова Святлана Іванаўна.

"Хто не быў на Купаллі, бадай таго... прыкапалі"
28.06.2014 15:00

Што, страшна? Не пужайцеся гэтых словаў з купальскай песні! Падчас святкавання Купалля на Полаччыне абыйшлося без ахвяр! (Падрабязней чытайце тут.)

Магчыма хтосьці з Вас ужо пабываў на Купаллі з 21 на 22 чэрвеня, а хто яшчэ толькі рыхтуецца да гэтага абрадавага дзейства...

Сустрэча "Зоркі жывуць у арнаменце"
31.05.2014 15:00

31 мая а 15-й гадзіне ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбудзецца сустрэча з Авіліным Цімафеем, навуковым супрацоўнікам НАН Рэспублікі Беларусь “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы, літаратуры”на тэму “Зоркі жывуць у арнаменце”. Падчас сустрэчы будуць разгледжаны тэмы беларускіх народных назваў зорак, сузор’яў і іх месца ў традыцыйным беларускім арнаменце.

Сардэчна запрашаем!

Фальклорнае свята "Гуканне вясны"
21.03.2014 15:00
21.03.2014 16:30

Музей і фальклорны гурт “Варган” запрашаюць на свята “Гуканне вясны”, якое адбудзецца 21 сакавіка з 15.00 да 16.30.

Прэзентацыя выдання “Литературный ОбъектИФФ”
20.02.2014 16:00




Шаноўныя сябры!


20 лютага а 16-й гадзіне ў музеі адбудзецца прэзентацыя новага літаратурнага выдання “Литературный ОбъектИФФ”.

Беларускі пояс – зручны і прыгожы
08.09.2013 11:00
08.09.2013 13:00

8 верасня клуб выхаднога дня запрашае на сустрэчу “Беларускі пояс – зручны і прыгожы”.

Удзельнікі даведаюцца аб традыцыйных паясах, тэхніках іх выканання. Усе жадаючыя змогуць падчас мерапрыемства зрабіць пояс у традыцыйнай для Падзвіння тэхніцы.

Беларуская вышыванка
25.08.2013 11:00
25.08.2013 13:00

25 жніўня клуб выхаднога дня запрашае на сустрэчу “Беларуская вышыванка”.

Наведвальнікі пазнаёмяцца з гісторыяй беларускага адзення, кроем традыцыйных для Падзвіння кашуль, з сімволікай арнаменту. Майстар-клас дапаможа ўсім прысутным авалодаць навыкамі вышыўкі “крыжыкам”.

Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі
18.08.2013 11:00
18.08.2013 13:00

18 жніўня клуб выхаднога дня запрашае на сустрэчу “Лялькі з куфэрка бабкі Агапкі”.

Удзельнікам клуба распавядуць аб традыцыйнай ляльцы, яе выкарыстанні ў сямейнай і каляндарнай абраднасці. Кожны з прысутных паўдзельнічае ў майстар-класе і зробіць падчас сустрэчы ляльку-скрутку.

Сямейны адпачынак у музеі
11.08.2013 11:00
11.08.2013 13:00

Кожную нядзелю жніўня запрашаем ў клуб выхаднога дня!
Завітаўшы да нас, вы трапіце на незабыўную вечарыну беларускай народнай музыкі, зазірнеце ў куфэрак бабкі Агапкі, адкрыеце для сябе прыхаваныя таямніцы беларускага арнаменту.

"Зайграй, зайграй, дудар!"
18.05.2013 19:30
18.05.2013 20:30

Запрашаем на дударскую вечарыну «Зайграй, зайграй, дудар».
Дудар - Ігар Расолька (г. Мінск).
Традыцыйныя народныя спевы ў выкананні фальклорнага гурта "Варган" Полацкага дзяржаўнага універсітэта

Прыйдзі, прыйдзі, вясна...
28.03.2013 14:00
28.03.2013 15:00

Афіша мерапрыемства

Вызначаць час людзі пачалі даўно, вельмі даўно. Яшчэ не ведалі яны пра сусвет і пра рух планет, але ўжо заўважылі адметные дні, па якіх пачалі вызначаць час для адпаведных справаў.

"Ехала Каляда з Полацку..."
28.12.2012 13:00

Прыехала каляда ў вазочку
Да на сівенькім канёчку.
Прыехала каляда ўвечары,
Прывезла дудак рэшата...

Скончылася Піліпаўка - шасцітыднёвы пост. Вядома, што ў пост не елі скаромнага, стрымліваліся ад гульняў, танцаў. Для гаспадынь асноўным гаспадарчым клопатам у гэты перыяд было напрасці кудзелю. Пост – гэта час, калі думкі чалавека ачышчаюцца ад усяго благога і нячыстага. Паступова надыходзіць час адзначыць і калядныя святкі...