Выставки

Выстаўка «Папараць-кветка...»
02.10.2017 09:00
12.11.2017 17:00
Выстаўка "З дрэва.by" працягвае работу да 15 жніўня
22.06.2017 10:00
15.08.2017 18:00
Віртуальная фотавыстаўка “За грошы не купіш...”
19.05.2016 14:02

Да Міжнароднага дня музеяў у нас адкрылася віртуальная фотавыстаўка “За грошы не купіш...”.

Азнаёміцца з ёй вы можаце тут:
https://vk.com/m_tkactva?z=album-56620056_231490530

Выстаўка "Лялька: абярог, гульня, памяць"
18.05.2016
30.07.2016
Выстаўка "Лялька: абярог, гульня, памяць"
18.05.2016 10:00

З 18 мая па 30 ліпеня 2016 г. у музеі будзе працаваць выстаўка “Лялька: абярог, гульня, памяць”, на якой будзе прадстаўлена калекцыя клуба фальклорнай і народнай лялькі “Папараць-кветка” пад кіраўніцтвам Трушынай Т.Р. аддзела беларускай народнай творчасці УА “Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт”.

Сустрэча з майстрамі і мастакамі
12.03.2016 12:00

12 сакавіка а 12-й гадзіне музей запрашае на сустрэчу з майстрамі і мастакамі Народнага клуба “Майстар” і гуртка "Аплікацыя з саломкі" ДУК "Полацкага раённага цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры".

У рамках сустрэчы адбудзецца прэзентацыя выстаўкі "Свет жаночага майстэрства", прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня.

Шчыра запрашаем да нас!

Выстаўка "Свет жаночага майстэрства"
22.02.2016
30.04.2016
Выстаўка "Таямніцы батлеечнай скрыні"
22.12.2015
31.01.2016

З 22 снежня 2015 г. па 31 студзеня 2016 г. у музеі працуе выстаўка “Таямніцы батлеечнай скрыні”. На выстаўцы прадстаўлены калекцыя батлеечных лялек і батлеечныя скрыні Народнага тэатра лялек “КапялюШ” пад кіраўніцтвам Андрэя Рэцікава Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка.

З граняў складаецца свет
14.07.2015 16:00
14.07.2015 17:30

Прэзентацыя праекта «ГРАНІ» адбудзецца 14 ліпеня а 16.00. Кіраўніца клуба лапікавага шыцця «Рошва» Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г.Полацка Ярмух Ніна Іосіфаўна правядзе захапляльную экскурсію, дзе міфалагічнае светаўспрыманне нашых продкаў і беларускія арнаменты знайшлі сваё адлюстраванне ва ўнікальных творах майстрыц клуба.

Усіх хто завітае 14 ліпеня а 16 гадзіне ў музей чакае магічны напой з духмяных купальскіх зёлак! Запрашаем!

З граняў складаецца свет
10.07.2015
30.09.2015

Шматгранная и непаўторная "Рошва" прадстаўляе творчы праект "ГРАНІ"

Выстаўка "Па тканаму мору плыве карабель..."
26.03.2015
31.05.2015
Выстаўка "Гульні з уяўленнем"
17.01.2015
17.02.2015

У Музеі ткацтва з 17 студзеня па 17 лютага будзе працаваць выстаўка пано ў тэхніцы лапікавага шыцця "Гульні з уяўленнем"

Выстаўка "Пяшчота матчыных рук"
18.05.2014
30.06.2014

18 мая ў музеі распачынае працу выстаўка “Пяшчота матчыных рук”, прымеркаваная да Міжнароднага Дня музеяў, які ў гэтым годзе ў Полацку прысвечаны дзіцячай тэме. На выстаўцы будуць прадстаўлены ручнікі з фондаў Цэнтра рамёстваў і нацыянальных культур г. Полацка, Музея нацыянальнай культуры “Вытокі” Наваполацкага дзяржаўнага прафесійнага ліцэя будаўнікоў.

"Дама здавала ў багаж..."
05.03.2014
20.04.2014

На вуліцы ўжо ўсё гатова да сустрэчы вясны! Сыйшоў снег, капаюць ледзяшы, вось-вось з’явіцца першая зялёненькая траўка. А гэта значыць, што можна надзець добры абутак, лёгкае паліто, узяць невялічкую сумачку і прайсціся па залітым першым сонечным цяплом вулачках роднага горада. А можна сабраць заплечнік і трошкі павандраваць...

Выстаўка “Пад лямпы дзіўнае святло...”
20.12.2013
31.01.2014

Надышоў час валадарства зімы... З кожным днём усё мацнеюць маразы. Бялюткім снегам пакрыты стрэхі хат, прысыпаны палі і дарогі... Чалавечае душа і цела ў гэтую сцюдзёную пару года прагне цяпла, утульнасці, святла, хочацца незвычайнага чараўніцтва, перадкалядных цудаў.

Святло газавай лямпы яшчэ некалькі дзесяцігоддзяў таму назад з’яўлялася самым лепшым натхняльнікам для стварэння дзівосных твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з паперы – выцінанак.

Чарговая сустрэча Клуба выхаднога дня
27.10.2013 11:00

Музей ткацтва запрашае 27 кастрычніка на чарговую сустрэчу Клуба выхаднога дня «Крэмплен, сацін, аксаміт». Модныя тэндэнцыі савецкага часу стануць галоўнай тэмай. Назапашвайцеся яркімі ўспамінамі, фотаздымкамі, жаночымі рэчамі мінулай эпохі і прыходзьце. Падчас сустрэчы супрацоўнікі музея разам з наведвальнікамі паспрабуюць стварыць вобраз савецкай жанчыны-маці, якая з’яўлялася і ўзорам для пераймання, і эталонам прыгажосці для сваіх дзяцей.

Выстаўка "Маміна сукенка"
12.10.2013
06.12.2013

Выставка в музее ткачества“Маміна сукенка” – выстаўка жаночага адзення і аксесуараў, прымеркаваная да Дня маці.

"Інструмент народны, і вясёлы, і журботны..."
18.05.2013 12:00
14.08.2013 16:00

Музыка суправаджае нас паўсюль і заўсёды. Пра музыку можна сказаць, што яна і навука, і казка. У ёй столькі загадкавага і цудадзейнага, што, часам, невядома, як да яе адносіцца і як пра яе гаварыць: ці гэта навуковая казка, ці гэта казачная гісторыя.

"Як вілася свадзебка хмелем каля двара..."
02.05.2012
10.06.2012
Сучасныя беларускія нявесты апранаюцца падобна — у асноўным у белую доўгую сукенку. Магчыма, канешне, пабачыць маладую і ў экстравагантным адзенні. Аднак, як бы ні выглядала дзяўчына, вы ўсё роўна не скажаце дакладна: “Гэта нявеста з Лепеля або Расонаў”. Толькі калі будзеце ведаць, дзе яна нарадзілася насамрэч...

Зусім іншая справа, калі б маладая ішла да шлюбу ў беларускім
нацыянальным строі: у кожным рэгіёне вясельнае адзенне мела свае асаблівасці, па якіх адразу лёгка было адрозніць прадстаўніцу аднаго раёна ад другога.

Выстаўка “Святло нашых продкаў”. Калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў Коца Аляксея.
20.12.2011 12:00
29.02.2012 12:00

Калекцыя газавых лямпаў і ліхтароў Коца Аляксея.

Выстаўка "Народны касцюм Заходняй Віцебшчыны"
14.05.2011 15:00
30.08.2011 17:00
Свет захапленняў
30.03.2011 10:00
30.04.2011 17:00

Выстаўка работ супрацоўнікаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея запаведніка

"Жывая нітка традыцый"
21.12.2010 13:29

Увага! Творчая сустрэча з удзельніцамі выстўкі "Жывая нітка традыцый" адбудзіцца 23 снежня ў 10.30.
Прыносім свае прабачэнні.
Ветліва запрашаем! Уваход вольны.

Выстава «Вяселле: традыцыі і сучаснасць». Полацк
14.10.2009 16:00
31.12.2009 17:00

Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і РМГА «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» запрашаюць наведаць выставу «Вяселле: традыцыі і сучаснасць».

Вяселле — абрад яднання, злучэння маладых, пачатак новай сям’і і адначасова — працяг старажытнага чалавечага роду. Шмат элементаў сучаснага вясельнага абраду паходзяць з глыбокай даўніны і з’яўляюцца чырвонай нітачкай, што звязвае нас, сучасных людзей, з продкамі. Вясельны абрад на Беларусі, як ніякі іншы, вылучаецца добрай ступенню захаванасці.