Новости

500-годдзе беларускага кнігадрукавання ў музеях Полацка

2-3 верасня 2017 г. ў Полацку – Дзень беларускага пісьменства. У гэтым годзе ён прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукавання.


Маленький школьный музей – хранитель ушедшей истории…

В этом году исполнилось 155 лет уникальной УО «Бобыничская детский сад - средняя школа», где дети с первого класса изучали все предметы на белорусском языке. Сельская школа - это культурный центр, вокруг которого сосредоточилась общественная жизнь односельчан.


Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі» адбудзецца другі раз!

ЗАПРАШАЕМ 5 жніўня (сб) а 16-й гадзіне на МАЙСТАР-КЛАС «ГІСТОРЫЯ ДРАЎЛЯНАЙ ЛЫЖКІ»!
У мінулую суботу ў музеі адбыўся майстар-клас "Гісторыя драўлянай лыжкі".
Дзеці і дарослыя даведаліся, што лыжка не такі ўжо просты інструмент, а ўнікальны прадмет, пры дапамозе якога можна з'есці кашу, граць музыку,і нават даведацца пра будучыню сваёй сям'і! Цудоўным падарункам для гасцей стала зробленая сваімі рукамі лялька з лыжкі.
Чакаем вас у гэтую суботу пры любым надвор'і!
Кошт – 3 руб.
Колькасць месцаў абмежаваная.


Майстар-клас «Гісторыя драўлянай лыжкі»

Апрацоўка дрэва спрадвеку была адным з важнейшых, найбольш распаўсюджаных прамысловых заняткаў. Паўсядзённы быт і працоўныя будні беларускага селяніна былі цесна звязаныя з лесам, сярод якога ён жыў і карыстаўся яго дарамі. З дрэва можна было зрабіць усё што заўгодна – ад хаты ад лыжкі.
Сёння лыжка – гэта звычайны сталовы прадмет, які мы выкарыстоўваем для ежы. А чым з’яўлялася лыжка для нашых продкаў? Ці можа лыжка стаць лялькай?


Заквітнеў лён!

На музейным панадворку заквітнеў лён!


Удзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў»

Некалькі тыдняў таму супрацоўніца Музея ткацтва Наталля Шыпіла прыняла ўдзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў» ў адукацыйным цэнтры грамадскай арганізацыі «Беларускага Зялёнага Крыжа» у в. Крукаўшчына, Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.


Запрашаем на роспіс торбачак!

Музей ткацтва запрашае Вас стварыць сваю ўласную ўнікальную аўтарскую торбачку! За аснову роспісу будуць узятыя традыцыйныя раслінныя арнаменты, распаўсюджаныя на тэрыторыі Беларусі з канца ХІХ ст. Асаблівасць раслінных арнаментаў – гэта яркасць, выкарыстанне вялікай колькасці колераў, адвольнасць форм і непаўторнасць самога малюнка.

Шыкоўны аксесуар зроблены сваімі рукамі – вось што трэба, каб увайсці ў гэтае лета з добрым настроем!

Папярэдні запіс па тэлефоне: 42-30-41

Кошт – 5 рублёў.


Квэст “Усё ў гэтым свеце звязана”

У мінулую пятніцу музей прымаў удзел у правядзенні квэста БРСМ, прымеркаванага да дня вышыванкі “Усё ў гэтым свеце звязана”. 12 каманд атрымалі цікавыя заданні, звязаныя з традыцыйнай культурай беларусаў. Удзельнікам неабходна было скласці на хуткасць пазлы з арнаментамі ручнікоў, а таксама разгадаць крыжаванку, адказы на пытанні якой можна было знайсці ў экспазіцыі музея.


У музеі прайшла лекцыя «Жыццё дрэва ў лесе і ў жыцці чалавека»

У мінулы чацвер у музеі ткацтва прайшла лекцыя «Жыццё дрэва ў лесе і ў жыцці чалавека», якую прачытала выкладчык Полацкага дзяржаўнага ляснога каледжа Святлана Аляксандраўна Цярэшчанка. Прысутныя змаглі даведацца пра незвычайны свет беларускага леса, яго рэгіянальныя асаблівасці, а таксама азнаёміцца са знешнім выглядам розных парод дрэў, дзякуючы альбомам з гербарыям.


Лекцыя: «ЖЫЦЦЁ ДРЭВА Ў ЛЕСЕ І Ў ЖЫЦЦІ ЧАЛАВЕКА»

Дрэвы – гэта не проста лес, гэта паралельны свет, які існуе побач з намі мільёны гадоў.

Немагчыма пераацаніць вялікае значэнне лесу ў жыцці чалавека. Лес – гэта крыніца, якая забяспечвае асяроддзе бытавання для раслін і жывёл. Гэта прыродны абаронца навакольнага асяроддзя.

Унікальная энергетыка дрэў прысутнічае ва ўсім – у леках, у драўляных дамах, у мэблі, у амулетах з драўніны. Нездарма гавораць: «Трымайся за дубок, дубок ў зямлю глубок».


Выстаўка "З дрэва.by" працягвае работу да 15 жніўня

Запрашаем на лекцыю "ДРЭВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ"

Дрэва для нашых продкаў было не толькі асноўным матэрыялам з якога можна было зрабіць усё што заўгодна - ад лыжкі і да хаты. Вобраз дрэва наскрозь пранізвае фальклор беларусаў.

Музей Ткацтва запрашае Вас на лекцыю "ДРЭВА Ў ТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСАЎ", якую прачытаюць сябры нашага музея - выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вера Іванаўна і Павел Іванавіч Мішыны.

Пачатак 17 чэрвеня а 16-й гадзіне.

Кошт: уваходны квіток у музей
- поўны - 2 р.
- ільготны - 1 р.


Изменение режима работы музеев г. Полоцка


ВНИМАНИЮ посетителей!

Музеи Национального Полоцкого историко-культурного музея-заповедника переходят на летний режим работы.

С 01 июня по 31 августа 2017 года режим работы для посетителей в музеях города с 10:00 до 18:00


Пра выстаўку "зДрэва.by" распавядае полацкі тэлеканал "Саміт-ТВ"

з 18 мая па 30 чэрвеня музей ткацтва запрашае на выстаўку прылад, прыстасаванняў і гатовых вырабаў традыцыйных дрэваапрацоўчых промыслаў.


Заквітнела Ноч музеяў!
20 мая, у рамках Міжнароднай ночы музеяў-2017, у Музее ткацтва прайшоў майстар-клас па роспісу торбачак акрылавымі фарбамі.

Праграма “Ночы музеяў - 2017” у Полацку (абноўлена)



Праграма “Ночы музеяў - 2017” у Полацку


Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік запрашае жыхароў і гасцей горада далучыцца 20 мая да Міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”. Музеі запаведніка традыцыйна адкрываюць свае дзверы для наведвальнікаў вечарам (з 17.00 да 23.00) і прапануюць спецыяльную праграму, якая ўключае выстаўкі і мерапрыемствы, канцэрты і цікавыя сустрэчы.

 


Адгучала свята "Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы..."
У мінулую суботу музей ткацтва і фальклорны гурт "Варган" зладзілі свята "Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы...", прымеркаванае да Вялікадня. Падчас свята госці музея навучыліся рабіць віншавальную паштовачку. Пасля прыходу хлопцаў-валачобнікаў з фальклорнага гурта "Варган" у музеі загучалі абрадавыя велічальныя песні, у якіх валачобнікі віншавалі з пачаткам земляробчага цыклу гаспадыню і ўсіх гасцей. Пасля карагодаў і гульні "Дудар" пачаліся традыцыйныя велікодныя гульні з яйкамі, якія выклікалі непадробную, шчырую радасць і весялосць!

У музеі праходзяць заняткі "Сакрэты беларускага пояса"
На працягу двух тыдняў у музеі праходзяць музейныя заняткі "Сакрэты беларускага пояса" для навучэнцаў школ горада.
Пояс – гэта і абярэг, і частка традыцыйнага адзення; ён суправаджаў чалавека ўсё жыццё – ад нараджэння і да апошняга ўздыху.

Адбылася лекцыя "Велікодныя традыцыі беларусаў"
13 красавіка ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я адбылася лекцыя “ВЕЛІКОДНЫЯ ТРАДЫЦЫІ БЕЛАРУСАЎ”. Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта Вера Іванаўна і Павел Іванавіч Мішыны распавялі, адкуль бяруць свой пачатак традыцыі велікодных святаў, якія традыцыі перадвелікоднага перыяду існавалі ў беларусаў, а таксама якія асноўныя сімвалы Вялікадня захаваліся да сённяшняга часу. Асаблівая ўвага падчас лекцыі была нададзена ўнікальнаму абраду Валачобніцтва, велічальная песня з якога прагучала ў выкананні мужчынскай часткі гурта "Варган".



"Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы..."
22 красавіка а 16 гадзіне Музей ткацтва і фальклорны гурт "Варган" запрашаюць на свята "Ішлі, прайшлі валачобнічкі, іграючы, спяваючы...", прымеркаванае да свята Вялікадня!

Пад час свята вас чакае:
– традыцыйны беларускі абрад "Абыход валачобнікаў"
– гульні, спевы, танцы
– выраб святочнай паштоўкі


Агу, вясна!
25 сакавіка ў Музеі ткацтва прайшло традыцыйнае беларускае свята "Гуканне вясны". Сонечны настрой, загукальныя песні-вяснянкі, карагоды і выраб птушачак у старажытнай тэхніцы стварылі неверагодна шчырую і святочную атмасферу! Выказваем шчырую падзяку фальклорнаму гурту "Варган" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык за цудоўнае выкананне традыцыйных абрадавых песень, Галілей Ірыне Рыгораўне за захапляльны майстар-клас па вырабу птушачак, а таксама ўсім прысутным, хто завітаў да нас у гэты веснавы дзень!

Заклічам вясну разам!

Дарагія сябры!
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва і фальклорны гурт "Варган" сардэчна запрашаюць Вас на свята “ГУКАННЕ ВЯСНЫ”, якое адбудзецца 25 сакавіка а 14 гадзіне.

Гуканне вясны – гэта старажытнае беларускае свята развітання з зімой і сустрэчы вясны. Напэўна, усім вам ужо надакучыла зіма і хочацца цёплага веснавога сонейка? Тады вам да нас!

У святочнай праграме вас чакае:
-хэнд-мэйд пасядзелкі, па вырабу птушачак;
-загукальныя песні-вяснянкі;
-вясёлыя гульні і карагоды!

Кошт уваходнага квітка:
2 руб.

Шчыра запрашаем!


Лекцыя "ФЕНОМЕН СНУ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ" прымеркаваная да Сусветнага дня сну
18 сакавіка а 14 гадзіне запрашаем на лекцыю "ФЕНОМЕН СНУ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ",
прымеркаваную да Сусветнага дня сну.