Прэзентацыя дзіцячай кнігі "Свет літар пані Понюшкі"

23 лютага Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае на прэзентацыю дзіцячай кнігі "Свет літар пані Понюшкі"!
"Свет літар пані Понюшкі" - гэта дзіцячая азбука з 33 яркімі маляванымі гісторыямі для кожнай літары беларускага алфавіту. Кожны малюнак аб'ядноўвае прадметы і персанажы, якія пачынаюцца на пэўную літару. Кніга парадуе дзяцей дашкольнага ўзросту (0-6 гадоў) і прыдасца ўсім, хто толькі пачынае вывучаць беларускую мову. Гэта цудоўны падарунак любому маленькаму чытачу незалежна ад мовы гадавання.
з чаго складаецца кніга можна паглядзець у прэзентацыйным відэа па спасылцы - https://www.youtube.com/watch?v=UXGPf4RYGTQ&feature=youtu.be
Кнігу прыдумала і намалявала пані Понюшка, яна ж Ганна Шчуко - архітэктар паводле адукацыі, а ў жыцці мастак, этнограф-аматар, майстра народных рамёстваў, мама.
Шчыра запрашаем гэтай цудоўнай падзеяй адсвяткаваць Дзень роднай мовы!
Пачатак 15.00
Уваход вольны!