Запрашаем на майстар-клас “Рукавічкі для калядных цудаў”


Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я запрашае Вас!
15 снежня, у 15.00, у рамках выстаўкі “Рукавічкі носім – ручкі не марозім” адбудзецца майстар-клас “Рукавічкі для калядных цудаў”.

Каляды – гэта перыяд, да якога трэба рыхтавацца, трэба вырашаць, чым упрыгожыць дом, трэба прадумаць падарункі для блізкіх і сяброў, праўда ж? І наш музей пазбавіць Вас ад праблемы выбару! Мы прапаноўваем зрабіць калядныя рукавічкі для захоўвання сюрпрызаў, якія могуць стаць як дэкорам інтэр’ера, так і арыгінальным падарункам! Тым больш, што лепшы падарунак робіцца толькі сваімі рукамі!

Кошт: 3 рублі.

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная!

Матэрыялы прадастаўляюцца музеем, але вітаецца наяўнасць гузікаў, пацерак і іншых аздабленняў.

Запіс па тэлефоне: 42-30-41