Ноч музеяў Музея ткацтва

На панадворку ля Краязнаўчага музея адбылося сапраўднае свята. Прагучалі спевы ў выкананні фальклорнага калектыву «Знічка» Палатоўскага дзіцячага сада Полацкага раёна. Гралі скрыпачка і гармонік, пад якія ахвотна танчылі ўсе гледачы ад малога да вялікага. І ніводны ўдзельнік акцыі не застаўся без падарунка, зробленага сваімі рукамі: ці то абрэга, ці то папяровай птушкі, ці то лялькі-матанкі.