Заняткі «Велікодныя традыцыі беларусаў»

У Музеі ткацтва напярэдадні Вялікадня прайшлі музейныя заняткі, якія пазнаёмілі вучняў школ горада з даўнімі традыцыямі свята. Нездарма існуе выраз «за тыдзень — Вялікдзень», які добра паказвае, што рыхтавацца да свята людзі пачыналі загадзя.

Падчас азнаямляльнай прэзентацыі вучні даведаліся асноўныя традыцыі перадвелікоднага тыдня: чаму вярба, асвечаная ў царкве, аберагае дом і як яна дапамагае бацькам выхоўваць дзетак; чаму чацвер называецца «чысты»; што сімвалізуе чырвоны колер пафарбаванага яйка і навошта нам патрэбна цыбуля; чаму пасхальная служба называецца «ўсяночнай»; што дасць асвячонае яйка, калі з’есці яго першым нашча; хто такія валачобнікі і чаму іх чакалі ў кожнай хаце.

Адным з самых яскравых момантаў заняткаў стала развучванне і спяванне валачобнай песні, а таксама стварэнне віншавальнай велікоднай паштовачкі, якую нашы юныя наведвальнікі змогуць падарыць сваім блізкім і, канешне, традыцыйныя гульні з яйкамі! Хрыстос Уваскрос!

Заняткі «Велікодныя традыцыі беларусаў». Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер`я. г. Полацк, 2018 г.