Cвяточны майстар-клас «Дэкупаж велікодных яек»


Сябры! Музей традыцыйнага ткацтва Паазер'я запрашае вас на святочны майстар-клас «Дэкупаж велікодных яек»
Засталося зусім няшмат часу да самага значнага хрысціянскага свята Вялікадня! Музей традыцыйнага ткацтва пачынае рыхтаваць яго важнейшы атрыбут – велікодныя яйкі. Мы будзем рабіць яйкі ў тэхніцы дэкупаж і запрашаем далучыцца да нас. Нават калі вы ніколі не рабілі нічога падобнага, то пад кіраўніцтва дасведчанага супрацоўніка музея, выкарыстоўваючы самыя простыя матэрыялы: яйкі, сурвэткі, клей і фантазію – абавязкова зможаце зрабіць і забраць дадому дэкупажнае яйка ўласнага вырабу!

Увага! Колькасць удзельнікаў абмежаваная!
Папярэдні запіс па тэлефоне.

Пачатак 5 красавіка а 14-й гадзіне.
Кошт: 3 рублі
Тэлефон для даведак: 42-30-41
Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, Войкава, 1

З сабой неабходна мець толькі добры настрой!