У музеі прайшоў майстар-клас па набіванцы ўзораў на ільняной торбачцы

25 сакавіка ў Музеі ткацтва прайшоў МАЙСТАР-КЛАС ПА НАБІВАНЦЫ ЎЗОРАЎ НА ІЛЬНЯНОЙ ТОРБАЧЦЫ.

Набіванка - спосаб аздаблення тканіны ўзорам з дапамогай дошкі-клішэ з рэльефным малюнкам, від народна-дэкаратыўнага мастацтва, які вядомы на тэрыторыі Беларусі з даўніх часоў.

Падчас майстар-класа, які правяла майстрыца з Мінску Ганна Шчука, наведвальнікі мерапрыемства даведаліся пра:

  • некаторыя цікавосткі з гісторыі беларускай набіванкі;
  • розныя спосабы нанясення малюнкаў штампамі;
  • рэгіянальныя асаблівасці набіванай тканіны;
  • сучасныя спосабы выкарыстання тэхнікі набіванкі ў мастацтве і побыце.

Наведвальнікі майстар-класа зрабілі цудоўныя паштоўкі і ўпрыгожаную набіванкай ільняную торбачку, якая стане іх унікальным і непаўторным аксесуарам на працягу вясны і лета!

918