Выстаўка "Полаччына - край творчасці"


Са старажытных часоў людзі імкнуліся да прыгажосці. Нашы продкі выраблялі побытавыя рэчы не толькі зручнымі і практычнымі, але і аздаблялі іх роспісам ці інкрустацыяй, упрыгожвалі інтэр’ер саламянымі павукамі, вязанымі карункамі, вышыванкамі ды іншымі сродкамі.

Сучасная Полаччына таксама багатая на таленавітых майстроў, якія ствараюць сапраўдныя творы мастацтва з самага простага матэрыялу: дрэва, саломкі, паперы, гліны…

У экспазіцыі выставы “Полаччына – край творчасці” прадстаўлены работы сяброў клуба народных майстроў і мастакоў “Майстар” пры Полацкім раённым Цэнтры рамёстваў і нацыянальных культур. Яны жывуць у розных кутках Полаччыны і ахопліваюць у сваёй творчасці амаль усе накірункі традыцыйнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Выстаўка працуе з 17 сакавіка
З 10:00 да 17:00
Выхадны: панядзелак