"Ехала Каляда з Полацку..."


6 студзеня а 14 гадзіне Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я і фальклорны гурт «Варган» Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык шчыра запрашаюць на сустрэчу са святам!

Каляды ў музеі сталі ўжо сапраўднай шматгадовай традыцыяй! Кожны год мы запрашаем Вас, дарагія сябры, прыняць удзел у нашым свяце "Ехала Каляда з Полацку...".

Незабыўную атмасферу свята створыць гурт калядоўшчыкаў, якія "самі ідуць і казу вядуць" - як сімвал урадлівасці і дабрабыту. Цыганачка Ганна і мядзведзь Яша будуць варажыць на шчаслівы год, а таксама прадэманструюць жартаўлівае прадстаўленне! Але самае галоўнае - гэта калядныя песні, якія будуць гучаць на працягу ўсяго свята!

А напрыканцы каляднай вечарыны для ўсіх прысутных адбудзецца паказ батлеечнага спектакля "Цар Ірад"!
Уваход: 3р.

P.S. Сябры! Не забудзьцеся пра пачастунак для Казы, каб год у вас быў добрым і ўдалым.

Прикрепленный файлРазмер
bannerkalyada2018.png77.98 кб