Удзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў»


Некалькі тыдняў таму супрацоўніца Музея ткацтва Наталля Шыпіла прыняла ўдзел у творча-педагагічнай майстэрні «Асновы ткацтва і традыцыйных рамёстваў» ў адукацыйным цэнтры грамадскай арганізацыі «Беларускага Зялёнага Крыжа» у в. Крукаўшчына, Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Пад час правядзення майстэрні былі засвоены практычныя навыкі, якія датычыліся асноў ткацкага рамяства: сноўка асновы і запраўка этнаграфічнага ткацкага станка, ткацтва, апрацоўка лёну і прадзенне. Акрамя таго, паміж удзельнікамі адбываўся абмен досведам працы з дзецьмі ў рамках адукацыйных праграм і майстар-класаў, накіраваных на распаўсюд традыцыйнай беларускай культуры. Музей выказвае шчырыю падзяку Яўгену Маркевічу – за каштоўнейшыя веды, парады, дапамогу ў разуменні ткацкага рамяства, Алене Яўфімавай за запрашэнне і ініцыятыву, а таксама ўсім удзельнікам за сяброўства і цудоўную працоўную атмасферу. Па выніках стажыроўкі супрацоўнікі музея змаглі адладзіць працу музейных кроснаў і пачалі асвойваць ткацкае рамяство.



Ільнамялка
Падрыхтоўка кудзелі да прадзення
Кудзеля прымацоўваецца да прасніцы
Снаванне асновы для кросен
Падрыхтоўка да навівання асновы на кросна
Навіванне асновы на кросна
Навіванне асновы на кросна
Запраўка асновы ў ніты.
Запраўка нітак у бёрда
Ткацтва палавікоў.
Узорнае ткацтва ручнікоў