Агу, вясна!


25 сакавіка ў Музеі ткацтва прайшло традыцыйнае беларускае свята "Гуканне вясны". Сонечны настрой, загукальныя песні-вяснянкі, карагоды і выраб птушачак у старажытнай тэхніцы стварылі неверагодна шчырую і святочную атмасферу! Выказваем шчырую падзяку фальклорнаму гурту "Варган" Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам Вольгі Емяльянчык за цудоўнае выкананне традыцыйных абрадавых песень, Галілей Ірыне Рыгораўне за захапляльны майстар-клас па вырабу птушачак, а таксама ўсім прысутным, хто завітаў да нас у гэты веснавы дзень!