Лекцыя "ФЕНОМЕН СНУ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ" прымеркаваная да Сусветнага дня сну


18 сакавіка а 14 гадзіне запрашаем на лекцыю "ФЕНОМЕН СНУ Ў БЕЛАРУСКІМ ФАЛЬКЛОРЫ",
прымеркаваную да Сусветнага дня сну.
Сон – адна з самых таямнічых частак чалавечага існавання. Медыкі, фізіёлагі, псіхолагі і іншыя спецыялісты не могуць канчаткова прыйсці да згоды адносна вызначэння сну як працэсу, яго прычынах, а таксама прызначэння сюжэтнасці снабачанняў. І гэта сёння, у часы навуковага росквіту і плюралізму даследчай думкі. А што было раней? Чым сон быў для нашых з Вамі продкаў? Як яны да яго ставіліся? Якімі былі самыя патаемныя хваляванні звычайнага вясковага чалавека? І чаму некаторыя сюжэты вясковых сноў могуць стаць сцэнарам для галівудскіх фільмаў жахаў? Пра ўсе гэта, а таксама пра тое, як феномен сну дапамагае рэканструяваць традыцыйны светапогляд, і чаму важна вывучаць яго сёння, мы паразмаўляем 18 сакавіка ў Музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я. Нас чакае сустрэча з навуковым супрацоўнікам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея, магістрам гісторыі, удзельнікам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных канферэнцый, аўтарам больш двух дзесяткаў навуковых артыкулаў Высоцкай Алінай. У праграме нас чакае, прыязны дыялог з даследчыкам, падарункі і сяброўская атмасфера.
Кошт квітка:
1 р. - ільготны
2 р. - поўны


Музей традиционного ручного ткачества Поозерья, Полоцк, 2017г.