музейна-педагагічны занятак "Калядная батлейка"


З гэтага года супрацоўнікі Музея традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я прапаноўваюць наведаць вельмі цікавы і казачны занятак "Калядная батлейка". Першымі наведвальнікамі дадзенага занятка сталі 1-класснікі СШ №10. Яны даведаліся, што такое Каляды, паглядзелі лялечнае прадстаўленне "Цар Ірад", а потым разгадвалі крыжаванку. Самыя ўважлівыя атрымалі прыз ад музея. Напярэдадні калядных святаў запрашаем і Вас замовіць гэты цікавы занятак.

166