Монаспектакль Івана Кірчука "Дарожка мая..."


Монаспектакль Івана Кірчука «Дарожка мая...», Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер'я, г. Полацк, 2016

"ДАРОЖКА МАЯ…"(па матэрыялах беларускага фальклору)

Аўтар і выканаўца – Іван Кірчук

“Дарожка мая…” – аўтарская ўнікальная праграма Івана Кірчука, створаная па матэрыялах беларускага фальклору. Гэта сінтэз духоўнай і матэрыяльнай, абрадавай і магічнай, музычнай і песеннай спадчыны беларускай культуры, назапашанай за 30 год творчай дзейнасці. Упершыню ў музеі праз прызму вопыту аўтар звернецца і данясе першародны, чысты, сапраўдны фальклор, яго багацце і мудрасць. Імправізацыйна прагучаць каля 20 беларускіх народных песень, запісаных падчас фальклорна-этнаграфічных экспедыцый 1983–2003 гг., выбраных з фоналабараторыі Рэспубліканскага радыё, з архіваў НАН РБ. Вы ўбачыце струнныя, ударныя і духавыя інструменты: беларускія смык і ліру, сібірскія гуслі і металічныя пласціны Сціва Хаббэка, чаны з Тыбета і Непала, разнастайныя дудкі, жалейкі, акарыны, маладзечанскі касцельны звон. Пачуеце музычны строй такіх побытавых рэчаў, як чыгункі, падковы. Нават простыя камяні і капыткі коз будуць размаўляць з вамі на даступнай мове гукаў. Разам з Іванам Кірчуком Вы пройдзеце каляндарны шлях жыцця чалавека, станеце ўдзельнікамі тэатралізаванай рэканструкцыі даўніх абрадаў і святаў, пабачыце рытуалы ўсхвалення Вады, Агню і Зямлі. І самае галоўнае – вы зможаце аддзячыць сваім Продкам.
Праграма “Дарожка мая…” будзе цікавая не толькі дарослым, але і навучэнцам, дзецям, якія толькі пачынаюць вывучаць родную мову і культуру.

132