“Святыя Дзяды! Хадзіця куццю есці!”

“Святыя Дзяды! Хадзіця куццю есці!”

На мінулых выходных у Музеі ткацтва прайшла лекцыя "ДЗЯДЫ VS ХЭЛОЎІН: СВЯТКУЙ СВАЁ!”, якую правялі выкладчыкі ПДУ Павел Іванавіч і Вера Іванаўна Мішыны. Мэта лекцы – распавесці пра старажытную традыцыю ўшанавання продкаў на Беларусі ў час Дзядоў, а таксама растлумачыць, адкуль узяліся традыцыі святкавання Хэлоўіна і чаму гэта свята з’яўляецца для нас штучным і чужынскім.

Ушаноўвайце сваё, адвечнае, сапраўднае, шчырае. І памятайце, што ў гэту субботу адзначаюцца восеньнскія Дзяды (Асяніны,Змітраўскія). А каб продкі пачулі, абавязкова паклічце іх словамі “Святыя Дзяды, хадзіця куццю есці”!

549