Музейна-педагагічныя заняткі для вучняў 3-4-х класаў

Ужо амаль тыдзень у нашым музеі праходзяць музейна-педагагічныя заняткі для вучняў 3-4-х класаў школ горада.

Для вучняў 4-х класаў навуковымі супрацоўнікамі музея праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі “У якіх багоў верылі нашы продкі?”, падчас якіх маленькія наведвальнікі даведваюцца аб таямнічым свеце вышэйшых сіл, якія дапамагалі беларусам у іх паўсядзённым жыцці.

На базе музея вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела фондаў Лугінай Н.Г. для вучняў 3-х класаў праводзяцца музейна-педагагічныя заняткі “Ля вытокаў нараджэння майго горада. Гарадзішча. Селішча.” Падчас занятка хлопчыкі і дзяўчынкі высвятляюць, дзе пачынаўся родны нам город, чым займаліся старажытныя жыхары Полацка, якімі майстэрствамі яны валодалі.

526