Выстаўка "Лялька: абярог, гульня, памяць"

З 18 мая па 30 ліпеня 2016 г. у музеі будзе працаваць выстаўка “Лялька: абярог, гульня, памяць”, на якой будзе прадстаўлена калекцыя клуба фальклорнай і народнай лялькі “Папараць-кветка” пад кіраўніцтвам Трушынай Т.Р. аддзела беларускай народнай творчасці УА “Беларускі нацыянальны тэхналагічны ўніверсітэт”.

Згодна паданням, таму, хто знайшоў Папараць-кветку, адкрываюцца багацці, схаваныя ў зямлі. Клуб фальклорнай і народнай лялькі дорыць палачанам і гасцям горада сваю Папараць-кветку, каб яны маглі дакрануцца да традыцыйных беларускіх строяў, беларускай міфалогіі праз, на першы погляд, невялікую і дзіцячую забаву – ляльку.

Музей ткацтва шчыра запрашае наведаць выстаўку!

534