НОЧ МУЗЕЯЎ-2016: Музей ткацтва запрашае

21 мая Музей ткацтва шчыра запрашае:

На вечарыну “Як у хаце пры лучыне дзеўкі грошы палічылі...”. Даведацца, як беларусы спрадвеку ставіліся да грошаў, скарбаў, багацця праз традыцыйныя прыказкі і прымаўкі, варожбы, замовы, абрады, прыпеўкі і гульні вы зможаце, завітаўшы да нас а 18-й гадзіне! Адчыніце для сябе невычарпальны свет народнай мудрасці і гумару!


Толькі ў гэты дзень у музеі вас чакае сапраўдны цуд: свае таямніцы раскрые “Грашовае дрэва”!

Але на гэтым яшчэ не ўсё!

У музеі будуць працаваць адразу дзве выстаўкі:

  • “Лялька: абярог, гульня, памяць”, на якой будуць прадстаўлены лялькі ў беларускіх традыцыйных строях, абрадавыя і гульнёвыя лялькі клуба “Папараць-кветка” (г. Мінск)

  • “За грошы не купіш...” – віртуальная фотавыстаўка, стварыць якую мы прапануем усім разам з намі ўжо зараз! (падрабязней глядзіце тут)
573