Адкрыццё выстаўкі і сустрэча з майстрамі

Пахмурнае і трошкі даждлівае надвор’е не перашкодзіла адкрыццю сонечнай і па-веснавому цёплай выстаўкі “Свет жаночага майстэрства”, прымеркаванай да Міжнароднага жаночага дня.

Жаночы свет вельмі вялікі, неахопны. Жанчына – гэта і сумленная дачка, і клапатлівая маці, надзейная жонка, добрая працаўніца, ласкавая бабуля...Але нельга забываць, што жанчыны яшчэ і ўмелы майстар, бо колькі цікавых ды непаўторных рэчаў яна робіць цеплынёй сваіх рук!

Рэчы, што прадстаўлены на выстаўцы, зроблены цеплынёй рук цудоўных майстроў і мастакоў Народнага клуба “Майстар” пад кіраўніцтвам Карандзей І.П. і гуртка “Аплікацыя з саломкі” пад кіраўніцтвам Віскуп Г.П. ДУК “Полацкі раённы цэнтр рамёстваў і традыцыйнай культуры”.

На адкрыцці выстаўкі адбылася творчая сустрэча з майстрамі і мастакамі, падчас якой жанчыны-майстрыцы расказалі пра першыя свае крокі ў мастацтве, распавялі пра працэс стварэння работ, падзяліліся планамі на будучыню.

Усім майстрам і мастакам музей жадае творчага натхнення і плёну ў працы!

528