Адбылася спеўная вечарына "Мелодыка мовы"

Учора ў Музеі ткацтва адбылася спеўная вечарына “Мелодыка мовы”, прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

На вечарыне адбыўся майстар-клас па вывучэнні традыцыйных беларускіх песняў. Адчуць непаўторную прыгажосць мелодыкі беларускай мовы ўсім гасцям музея дапамагла Вольга Емяльянчык – антраполаг, выкладчыца Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта, заснавальніца і кіраўніца студэнцкага фальклорнага гурта “Варган”, удзельніца гурта “Гуда”.

Падчас майстар-класа ўдзельнікі вечарыны развучылі старадаўнія беларускія песні разам з Вольгай Емяльянчык і студэнцкім фальклорным гуртом “Варган”, даведаліся пра традыцыйныя тэхнікі песеннага выканання ў розных рэгіёнах Беларусі, трошкі патанчылі і нават павадзілі карагод!

Не забывайце цеплыню словаў і мілагучнасць роднай мовы!

590