"Сардэчны" майстар-клас

Учора ў рамках Клуба выхаднога дня ў музеі адбыўся “сардэчны” майстар-клас "Замілаванне сэрца майго...", прымеркаваны да Дня ўсіх закаханых.

У цёплай і ўтульнай атмасферы госці музея не толькі рабілі падарункі ўласнымі рукамі для сваіх каханых, родных і сяброў, але і трошкі дакрануліся да сакральных ведаў, якімі з даўніх часоў валодалі нашы продкі. Наведвальнікі майстар-класа пазнаёміліся з любоўнай магіяй, любоўнымі прыкметамі, дзявочымі варожбамі, вясельнай абраднасцю, што звязаны з прыладамі працы і прадметамі побыту, якімі карысталіся ў штодзённым жыцці нашыя продкі.

Акрамя гэтага, у музеі толькі 13 і 14 лютага працуе тэматычная фотазона, з дапамогай якой можна зрабіць сэлфі-паштоўку і фотаздымак і павіншаваць свайго каханага ў сацсетках. Такой цудоўнай магчымасцю і скарысталіся наведвальнікі майстар-класа!

568