Выстаўка "Таямніцы батлеечнай скрыні"



Што стварае святочны настрой і дае адчуванне сапраўднага навагодняга цуда? Вяселыя клопаты, пошук падарункаў, святочна ўпрыгожанныя будынкі роднага горада, пах елкі, дзіцячы смех – усё гэта стварае атмасферу сапраўднага сямейнага свята. А што можа быць лепей, чым сабрацца са сваімі блізкімі і правесці гэты час разам!

Музей ткацтва прапаноўвае вам незвычайнае падарожжа ў краіну батлеечнага тэатра, які традыцыйна надаваў адчуванню Новага года і Раства Хрыстова таямнічасці і дзівоснасці...

З 22 снежня 2015 г. па 31 студзеня 2016 г. у музеі працуе выстаўка “Таямніцы батлеечнай скрыні”. На выстаўцы прадстаўлены калекцыя батлеечных лялек і батлеечныя скрыні Народнага тэатра лялек “КапялюШ” пад кіраўніцтвам Андрэя Рэцікава Цэнтра рамёстваў і традыцыйнай культуры г. Наваполацка.

Зазірніце ў дзівосный свет батлейкі! Шчыра запрашаем да нас!

119