Адбылася прэзентація кнігі па этнаастраноміі

Учора, 5 снежня, адбылася прэзентацыя кнігі “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія” Цімафея Авіліна – навуковага супрацоўніка ДНУ "Цэнтр даследаванняў беларускай мовы, культуры і літаратуры” (сектар этналінгвістыкі і фальклора) НАН Беларусі.

Прэзентаваная кніга - вынік шматгадовай працы аўтара ў галіне народнай астраноміі. На старонках кнігі чытач можа даведацца аб народных ўяўленнях, звязаных з зоркамі, сузор’ямі, метэорамі і іншымі нябеснымі целамі.

На сустрэчы аўтарам кнігі былі агучаны цікавыя запісы, зробленыя падчас этнаграфічных экспедыцый па Беларусі, закранута пытанне аб прадстаўленні нашымі продкамі нябесных цел у традыцыйных тканых вырабах.

Напрыканцы сустрэчы Цімафей Авілін пажадаў усім прысутным зорнага неба над галавой.

718