Сустрэча “Беларускае вяселле: традыцыі і сучаснасць”

У мінулую сераду, 4 лістапада, навуковыя супрацоўнікі Музея ткацтва былі запрошаны ў Цэтральную гарадскую бібліятэку імя Францыска Скарыны на сутрэчу з навучэнцамі хіміка-тэхналагічнага каледжа. Сустрэча была прысвечана традыцыям і сучаснасці ў беларускім вяселлі. Навуковыя супрацоўнікі ўзгадалі традыцыю святкавання вяселля на Падзвінні ў канцы ХІХ – 1-ай палове ХХ ст., распавялі аб значных трансфармацыях вясельнага абраду на сучасным этапе. Падчас сустрэчы навуковыя супрацоўнікі пазнаёмілі слухачоў з правядзеннем вясельнага абраду “Як зліліся дзве рэчанькі” у Музеі ткацтва.

634