У музеі прайшлі заняткі і ўрокі

Увесь мінулы тыдзень наш музей поўніўся дзіцячым гоманам і свяціўся ад дзіцячых усмешак. Да нас завіталі хлопчыкі і дзяўчынкі – навучэнцы 3-6-х класаў школ і гімназій горада Полацка. А падстава вельмі сур’ёзная – у музеі праходзілі музейна-педагагічныя заняткі і музейныя ўрокі!

Для вучняў 3-6 класаў навуковымі супрацоўнікамі музея былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі і музейныя ўрокі “У якіх багоў верылі нашы продкі?”, падчас якіх маленькія наведвальнікі даведаліся аб таямнічым свеце вышэйшых сіл, якія дапамагалі беларусам у іх паўсядзённым жыцці.

На базе музея вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела фондаў Лугінай Н.Г. былі праведзены музейна-педагагічныя заняткі для вучняў 3-х класаў “Ля вытокаў нараджэння майго горада. Гарадзішча. Селішча.” Падчас занятка хлопчыкі і дзяўчынкі высветлілі, дзе пачынаўся родны нам город, чым займаліся старажытныя жыхары Полацка, якімі майстэрствамі яны валодалі.

519