Прайшлі музейна-педагагічныя заняткі

Амаль увесь май навучэнцы пачатковых класаў школ нашага горада знаёміліся з музеям падчас наведвання музейна-педагагічнага занятка “Музеі нашага горада”. Хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся аб працэсе вырошчвання льна, фарбаванні льняных нітак, вырабе тканых рэчаў, якія былі неабходны беларусам у побыце. На занятке маленькія госці музея паспрабавалі дакрануцца і да таямнічых пасланняў нашых продкаў – растлумачыць арнамент на адным з ручнікоў. А на прыканцы кожнага занятка ўсе разам рабілі асабістае пасланне – абярэг з папяровых кветак.

569