Адбыўся майстар-клас

Вялікдзень – самае доўгачаканае і радаснае свята ў храсціян, якое прыходзіць пасля працяглага 7-тыднёвага посту. Да Вялікадня здаўніх часоў прынята было старанна рыхтавацца. Гаспадары прыбіралі хату і падворак, напярэдадні гатавалі самыя разнастайныя стравы, каб належным чынам сустрэць свята. Напярэдадні Вялікадня ці на самым яго пачатку людзі неслі асвячаць у храм розныя стравы і, перадусім, яйкі, пафарбаваныя ў чырвоны колер ці размаляваныя рознымі ўзорамі.

Традыцыя фарбавання і ўпрыгожвання велікодных яек не толькі захавалася, але і набыла і надалей працягвае набываць усё новыя і новыя тэхнікі.

У мінулую пятніцу госці музея, што прыйшлі на майстар-клас, прымеркаваны да Вялікадня, пазнаёміліся з упрыгожваннем велікодных яек у тэхніцы дэкупаж. Маленькія творы мастацтва, зробленыя сваімі рукамі, сталі цудоўнымі падарункамі родным і сябрам на свята.

622