На музейна-педагагічных занятках

На мінулыя два тыдня музей ператварыўся ў незвычайную хатку з “чароўнымі пакоямі” і “чароўнымі сценамі”. Менавіта так маленькія наведвальнікі – выхаванцы дзіцячых садкоў г. Полацка – назвалі залы музея. Дзеці з захапленнем слухалі казку пра лён – расліну, якая з даўніх часоў палюбілася беларусам. Праз казку дзеці даведаліся, калі сеялі лён, хто даглядаў за ім, як яго ўбіралі з поля і апрацоўвалі. А колькі дзіўных рэчаў атрымлівалася з маленькага льнянога семечка, закінутага ў зямлю!

Напрыканцы занятка дзеці пазнаёміліся з сябрам музея – кроцікам, які расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам, як атрымоўваюцца штанішкі з льнянога палатна.

560