У музеі клікалі вясну

Сонечнае зацьменне не перашкодзіла, а, магчыма, нават і паспрыяла, цудоўнаму надвор’ю ў мінулую пятніцу. Як жа ж не скарыстаць такі сонечны дзень і не выйсці на вуліцу, не падыхаць цёплым паветрам...Можна нават завітаць у музей і апынуцца на традыцыйным народным свяце “Гуканне вясны”!

Вось ужо не адзін год у Музеі ткацтва праводзіцца гэта веснавое свята. Як і заўсёды, песнямі, гульнямі, карагодамі госці музея і ў гэты раз заклікалі прыроду да абуджэння ад зімовага сну, паспрабавалі наблізіць надыход доўгачаканай вясны.

Музей ткацтва выказвае шчырую падзяку за дапамогу ў правядзенні свята студэнцкаму фальклорнаму калектыву “Варган” пад кіраўніцтвам Емельянчык В.А.

617