Адбылося мерапрыемства "З кім век векаваць?"

Варажба – рэч даволі спакуслівая! Каму з маладых не хацелася б зазірнуць у будучыню, даведацца пра свайго суджанага, сямейны лёс?

У мінулую суботу такой магчымасцю скарысталіся наведвальнікі Музея ткацтва на мерапрыемстве “З кім век векаваць?”, прысвечаным калядным варожбам. Увечары, пад святло звычайнай свечкі госці музея з дапамогай удзельніц народнага гурта архаічных спеваў “Княжыч” выствятлялі свой лёс, будучыя падзеі ў наступіўшым годзе. Асабліва таямніча ў гэты вечар гучалі прадказанні на будучае замужжа, надыход якога заўсёды хвалюе маладых дзяўчат. Таму: “Дай Божа знаць, з кім век векаваць...”

575