У музеі адбылося свята “Ехала Каляда з Полацку...”

Зіма – час пераўтварэння, асэнсавання і пачатак новага. Як неупарадкаванае валакно зімой ператвараецца ў нітку – якая сімвалізуе ўпарадкаваны пачатак, такім жа чынам і ў прыродзе наступае час зменаў і абнаўленняў.Так, пасля 22 снежня – дня зімовага сонцастаяння, пасля якога дзень пачынае паступова павялічвацца, нашы продкі адзначалі старажытнае свята Каляды. 25 снежня на Раство Хрыстова было прынята пасціцца да вечара, за стол садзіліся пасля з’яўлення на небе першай зорачкі. Нашы продкі рабілі багатую сямейную вячэру з каляднай куццёй і рознымі прысмакамі. Падчас вячэры падсумоўвалі вынікі працы за год, абмяркоўвалі, ці ўсё запланаванае паспелі зрабіць, ці ўсе мары і жаданні здзейсніліся ў гэтым годзе.

23 снежня музей гасцінна адчыніў свае дзверы наведвальнікам фальклорнага свята “Ехала Каляда з Полацку...”, якія адчулі сябе сапраўднай вялікай сям’ёй. З песнямі і жартамі, з танцамі і гульнямі сустрэлі зімовае свята дарослыя і дзеці.

Выказваем шчырую падзяку сябрам музея – фальклорнаму гурту “Варган” пад кіраўніцтвам В.А. Емельянчык, які сваімі традыцыйнымі спевамі і танцамі заўсёды ствараюць атмасферу традыцыйнага свята.

548