Клуб выхаднога дня аб’ядноўвае

Куды падацца ў выходны спякотны дзень?
Варыянтаў шмат. Гэты дзень можна і на лецішчы за працай правесці, а можна і крыху палайдачыць - на беразе возера пазагараць ды пакупацца.
А што рабіць таму, хто застаўся ў горадзе на выходных?
Безумоўна, трэба наведаць музей, прыйсці на сустрэчу Клуба выхаднога дня! І дзякуй тым, хто так і зрабіў у суботу 25 ліпеня.
З кожным разам усё больш і больш становіцца сябраў Клуба выхаднога дня, што вельмі цешыць і сэрца, і душу.
Клуб – гэта тая нітачка, што злучае розныя пакаленні, узросты, нацыянальнасці. На гэты раз на сустрэчу трапілі госці са Швейцарыі. Удзел у мерапрыемстве дазволіў ім крыху бліжэй дакрануцца да самабытнай беларускай культуры.
Песні пад гітару ў выкананні маладых спевакоў з Полацка і Наваполацка Стаса Сілка і Ігара Палынскага, майстар-клас па пляценню паясоў і вырабе традыцыйнай лялькі, свежае паветра, сонейка, спевы птушак...
Такая цёплая і летняя атрымалася сустрэча ў суботу.

591