"Хто не быў на Купаллі, бадай таго... прыкапалі"

Што, страшна? Не пужайцеся гэтых словаў з купальскай песні! Падчас святкавання Купалля на Полаччыне абыйшлося без ахвяр! (Падрабязней чытайце тут.)

Магчыма хтосьці з Вас ужо пабываў на Купаллі з 21 на 22 чэрвеня, а хто яшчэ толькі рыхтуецца да гэтага абрадавага дзейства...

Запрашаем Вас адзначыць Купалле разам, са спевамі, карагодамі і гульнямі! Нашымі гасцямі стануць удзельнікі гісторыка-культурнага клуба “Княжыч” (г. Наваполацк).

Падзяліцеся сваімі ўражаннямі, раскажыце як Вы святкуеце Купалле, як яго святкавалі вашыя бацькі. Прыходзьце ў народных строях, прыносьце фота, відэа.

Не забывайце запрашаць сваіх сяброў і сябровак!

Купальскае свята адбудзецца 28 чэрвеня а 15-й гадзіне.Чакаем!

671