Адбылася сустрэча "Зоркі жывуць у арнаменце" з Цімафеем Авіліным

31 мая ў Музеі ткацтва адбылася сустрэча “Зоркі жывуць у арнаменце” з Авіліным Цімафеем, спецыялістам у галіне этнаастраноміі.

Кожны з нас неаднаразова глядзеў на зорнае неба і загадваў жаданне, калі падала зорка. Аднак, што гэта значыла для прадстаўніка традыцыйнай культуры, які па зорках вызначаў час сяўбы і прыбірання ўраджаю з поля, арыентаваўся ў прасторы, варажыў, вызначаў дні гадавых святаў? Навошта салярныя сімвалы выкарыстоўвалі ў аздабленні тканых вырабаў? Пра ўсё гэта і не толькі госці музея даведаліся пры размове з Цімафеем. Падчас сустрэчы шмат цікавай і карыснай інфармацыі пра зорнае неба атрымаў кожны, хто знайшоў вольную хвілінку і наведаў музей.

621